РусскийБеларускiEnglish

 

Государственное учреждение образования 

"Средняя школа №7 г.Слонима"

 

Главная | Об учреждении | Обращения | Административные процедуры | Электронное обращение | Контакты | Учащимся | Родителям | Педагогам | Инновационная деятельность | Сервисы | Воспитательная и социальная работа

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

Рэкамендацыі вучнямЯк трэба пісаць пераказ

  • Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць і да якога вываду прыйсці).
  • Калі тэкст чытаецца другі раз, вы можаце рабіць якія-небудзь паметкі: апорныя словы і спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш. Пры неабходнасці падчас экзамену дазволенапатлумачыць некаторыя словы і выразы і нават запісаць іх на дошцы (гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).
  • Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляньце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.
  • Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю,пазбягайце сказаў, сэнс якіх цяжка зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г. д.).
  • Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзяліліяго на абзацы.
  • Праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць ролю знака прыпынку (суаднесці з пунктам правіла).Калі вы не ўпэўнены ў правільнасці пунктуацыйнага афармлення сказа, лепш перабудуйце сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў пытанняў.
  • Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік, акцэнтуючы ўвагу на арфаграмах і пунктаграмах.
  • Будзьце ўважлівымі да пераносу слоў.
  • Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборлівым почыркам.
  • Адбітак штампа пры напісанні работы абыходзіцца тэкстам справа.
  • Прачытайце напісанае ўважліва яшчэ раз.
  • Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу.

 

Рэкамендацыі вучням “Як трэба пісаць дыктант”

  • Член камісіічытае ўголас увесь тэкст дыктанта. Вучні ўважліва слухаюць.
  • Калі ў тэксце сустрэліся незразумелыя словы, член экзаменацыйнай камісіі дапамагае вучням высветліць яго лексічнае значэнне.
  • Пасля тэкст чытаецца па асобных сказах: сказ чытаецца цалкам, затым дыктуецца па сэнсавых частках, потым яшчз раз чытаецца поўнасцю сказ.
  • У час дыктавання сказа па сэнсавых частках сэнсавую частку не рэкамендуецца паўтараць, каб не збіваць вучняў.
  • У час запісу сказа па сэнсавых частках  вучням рэкамендуецца не ставіць знакаў прыпынку (выключэннем можа быць толькі выдзяленне ўстаўных каструкцый, простай мовы і дыялогу, пастаноўка косак перад супраціўнымі злучнікамі), а цалкам засяродзіць увагу на напісанні слоў. Знакі прыпынку пажадана расстаўляць, калі сказ яшчэ раз чытаецца поўнасцю.
  • Калі навучэнцы напішуць увесь тэкст, член экзаменацыйнай камісіі яшчэ раз выразна чытае яго ў поўным аб’ёме.
  • Пасля вучням даецца некаторы час (5-7 хвілін) на самаправерку.

Пасля самаправеркі экзаменацыйныя работы здаюцца і экзамен лічыцца закончаным.

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь                            Профилактика наркомании    

 

ГУО "Средняя школа №7 г.Слонима", тел. (+3751562) 2-26-34

Регистр. св-во в БелГИЭ №141329 от 12.12.2017