Государственное учреждение образования 

"Средняя школа №7 г.Слонима"

 

Галоўная | Аб установе | Административные процедуры | Электронны зварот | Кантакты | Навучэнцам | Бацькам | Педагогам | Інавацыйная дзейнасць | Сэрвісы | Выхаваўчая і сацыяльная работа

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

 

План дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва - 2019

Конкурсам чытальнікаў “Беларусь мая сінявокая” была завершана Дэкада беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва. 28 лютага 2019 года ў актавай зале СШ № 7 сабраліся аматары беларускай паэзіі. Адкрыла конкурс вучаніца 7 класа Пугач Анастасія, дыпламант раённага этапу Рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”. Анастасія ўзорна выканала ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” “Раніца ў нядзельку”.

У конкурсе ўдзельнічалі вучні 5-9 класаў. Вучаніца 7 класа Гуц Ганна пранікнёна выканала верш Ларысы Геніюш “Зямля мая, ты – кніга непрачытана”. З эмацыянальным напружаннем прачытаў верш Пятруся Броўкі “Дарагая Беларусь” вучань 7 класа Ваніслаўчык Арцём. Шчымліва-непаўторнае чытанне верша Аркадзя Куляшова “Нябёсы-акіян я знаў даўно…” прадэманстравала вучаніца 9 класа Хіркоўская Арына. Пяшчотнасць і ласкавасць падарыла прысутным вучаніца вучаніца 6 “Б” класа Аліна Якімавец пры выкананні верша Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі…” Па-хлапечы строга і пранікнёна выканаў верш Эдзі Агняцвет “Будзь верным добрым сынам” вучань 6 “А” класа Чаркалаў Ягор. Артыстычную крэатыўнасць праявіла вучаніца 5 “Б” класа Арцёмава Надзея пры чытанні верша Эдуарда Валасевіча “Надбайны Жора”. Любіміцай публікі стала вучаніца 8 “А” класа Кацко Алена, якая пакарыла слухачоў выкананнем верша Аркадзя Куляшова “Бацька”. Эмацыянальную шчырасць перадала пры чытанні верша Яўгеніі Янішчыц “Бацькаўшчына” вучаніца 6 “А” класа Лукашэвіч Марыя. Філасофская задуменнасць праявілася вучнем 7 класа Аніськевічам Даніілам пры чытанні верша Аркадзя Куляшова “Я адзін выходжу на дарогу”. Душэўнасцю выканання верша Уладзіміра Дубоўкі “Пра дзеда і ўнука”захапіла вучаніца Захарчук Дзіяна.

Вучні змаглі паўдзельнічаць у віктарыне, прагледзелі відэазапіс выканання вучаніцай 10 класа Мажэйкай Лізаветай верша Аркадзя Куляшова “Ліст з палону”.

Пераможцамі конкурсу сталі наступныя вучні:

І месца – Захарчук Дзіяна.

ІІ месца – Чаркалаў Ягор, Лукашэвіч Марыя.

ІІІ месца – Арцёмава Надзея, Хіркоўская Арына.

27 лютага

Майстар-класы для вучняў 5-7 класаў правялі майстры народных промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры пад назвай “Праца і рукі – моцныя зарукі”.

Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Зелянко А.В. вучні з захапленнем рабілі закладку для кнігі, аздобленую прыгожым узорам з саломкі. Не менш цікавымі былі майстар-класы Барадзіной Ю.А. і Міхед А.М.. Пад іх кіраўніцтвам вучні не толькі спрабавалі сябе ў ткацтве, але і ў лепцы з салёнага цеста.

Да ўсяго гэтага была арганізавана выстава вырабаў ад Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

27 лютага.

Свята роднай мовы аб'яднала і захапіла вучняў пачатковых класаў.Дзеці чыталі вершы пра Радзіму,"гукалі  вясну", "інсцэніравалі казкі беларускіх пісьменнікаў,спявалі і танцавалі.Вучні выказалі сваю павагу да беларускіх народных традыцый і роднага слова.Свята прынесла ўсім задавальненне і добры настрой.

26 лютага

Вучні 8-9 класаў былі запрошаны на ўрок грамадзянскасці па творчасці Міхаіла Савіцкага «Паклонімся агню яго сэрца». Вучні даведаліся пра тое, што знакаміты мастак прайшоў нечалавечыя выпрабаванні ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры. Нягледзячы на гэта, Міхаіл Савіцкі выжыў і прысвяціў сваё жыццё, сваю творчасць услаўленню подзвігу людзей, якія былі закатаваны ў тыя страшныя гады. Сапраўды, чалавек жыве, пакуль жыве памяць.

26 лютага.

Займальна і цікава было на арганізаваным настаўнікамі 4 класаў Антонік Вольгай Пятроўнай і Панасеня Галінай Міхайлаўнай  КВЗ пад назвай "Любі,шануй,ведай роднае слова". Дзве каманды вучняў "Куфар" і "Тэлечат" спаборнічалі ў веданні фразеалагізмаў,правільнасці вымаўлення і напісання беларускіх слоў,дэманстравалі перакладчыцкія здольнасці і камунікатыўныя навыкі. Паказалі свае веды і эрудыцыю ва ўсіх конкурсах.

25 лютага.

У актавай зале прайшла пазнавальная сустрэча, майстар-клас з удзелам творчых асоб горада Слоніма “Жывая бібліятэка. Вандроўка па малой радзіме”.

Сідараў Андрэй Мікалаевіч – жыхар пасёлка Альбярцін, член аб’яднання слонімскіх мастакоў “Слонім-арт”, мастак-аніматар, удзельнік шматлікіх выстаў і мастацкіх пленэраў падзяліўся з вучнямі 8-9 класаў таямніцамі стварэння мультыплікацыйных фільмаў (“Прыгоды Несцеркі”, рэжысёр Волчэк І., “Прыгоды рэактыўнага парсючка”, рэжысёр Ленкін А. і іншых работ).

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Антонік А.А. здзівіла вучняў сваім захапленнем: погляд на акаляючую прыгажосць выражаць праз аб’ектыў фота і відэакамеры. У калекцыі Алены Аляксандраўны некалькі фотаальбомаў.

“Жывыя кнігі” ўразілі вучняў сваімі аповедамі, захапілі сваімі работамі, выклікалі цікавасць да прафесіі настаўніка і мастака-аніматара.

25 лютага

Вучні 5-6 класаў наведалі бібліятэчны пункт “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”. Вельмі гасцінная бібліятэкар Загдай К.А. запрасіла вучняў на літаратурны агеньчык “Роднай мовы пералівы”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, вызначалі аўтараў вершаваных радкоў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю разглядалі кнігі на паліцах, знаёміліся з навінкамі мастацкай дзіцячай літаратуры. Кацярына Аляксандраўна вучыла дзяцей з павагай адносіцца да кніг у старых пераплётах. У канцы сустрэчы вучні паабяцалі абавязкова яшчэ раз наведаць бібліятэку, прыйсці за цікавымі кнігамі.


25 лютага.

Вучні трэцяга класа прынялі удзел у інфармацыйнай гадзіне "Мая Беларусь".Яны расказалі,чым займаліся нашы продкі,якая прыгожая назва ў нашай краіны. Дзеці адзначылі прыгажосць беларускай прыроды і мілагучнасць роднай мовы.

23 лютага.

На адкрытым занятку аб’яднання па інтарэсах “Таямніцы беларускай вышыванкі” вучні 5-8 класаў спрабавалі сябе ў вышыўцы беларускага арнаменту, які быў распаўсюджаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Лепшыя “майстры” былі ўзнагароджаны салодкімі пачастункамі, якімі падзяліліся са сваімі сябрамі

22 лютага. Круглы стол "Сустрэча з беларускай цацкай "

У ЦТД «Радуга» кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка” Зубеня Т.П. расказала вучням 5-х класаў гісторыю стварэння беларускай глінянай цацкі. Вучні паспрабавалі свае сілы за ганчарным станком, з паддатлівых кавалачкаў гліны ляпілі птушачку-свістульку. Колькі задавальнення атрымалі яны ад захапляльнай працыі! За цікавымі заняткамі час для вучняў прайшоў непрыкметна.

22 лютага 2019 года адбыўся конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў “Чароўны пэндзлік” . 


Ты спрабаваў хоць раз у жывой размове

Сказаць хоць слова ў ветлівай размове?

Каб закрануць за сэрцайка жывое,

бо слова ёсць тваё, а не чужое!

Таму не будзь у наваколлі вузкім

І гавары са мной па-беларуску!

20.02.2019

Вучні 1-2 класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў "Мой родны кут". У сваіх работах дзеці адлюстравалі прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды.

20 лютага вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве «Тату па-беларуску». Пад кіраўніцтвам крэатыўнага настаўніка выяўленчага мастацтва вучні з захапленнем капіравалі беларускія нацыянальныя ўзоры. Юныя майстры тату пераносілі ўзоры на руку сябра. Удзельнікі з гонарам дэманстравалі мастацкі роспіс перад шматлікімі назіральнікамі.


19 лютага майстар па дрэве Грабун Васіль правёў для вучняў 5-6 класаў майстар-клас “Маналог творцы”. Вучні вучыліся вырабляць фігуркі з гіпсу, размалёўваць іх фарбамі. У фае ўстановы арганізавана выстава творчых работ.

19 лютага. 

Літаратурная скарбонка “Люблю наш край” захапіла вучняў 3-4 класаў.

Да мерапрыемства дзеці падрыхтавалі выставу кніг. Яны самастойна знайшлі і прачыталі вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў пра Радзіму. Паводле твораў прайшоў конкурс малюнкаў “Беларускія краявіды”. Дзеці з захапленнем чыталі на памяць вершы пра любоў да роднага краю, вызначалі асноўныя думкі твораў, працавалі з рэбусамі, прымаўкамі і прыказкамі, выказвалі свае адносіны да прачытанага.



 

19 лютага ў бібліятэцы СШ№7 прайшла выстава, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам 2019 года і культурным дзеячам Беларусі “Скарбы з кніжнай паліцы”.

Вучні 5-7 класаў пазнаёміліся з імёнамі пісьменнікаў-юбіляраў 2019 года. Бібліятэкар запрасіла ўсіх завітаць у госці да кніжнай паліцы “Энцыклапедыі Беларусі”. Вучні з цікавасцю разглядалі энцыклапедыі, з захапленнем слухалі аповед пра культурных дзеячаў Беларусі і пра багаты духоўны скарб, які застаўся нам ад знакамітых продкаў

 


ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ

18 лютага ў актавай зале СШ № 7 вучні 7-9 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Размова з нашчадкамі", прысвечанай 105-годдзю з нагоды нараджэння Аркадзя Куляшова.

18 лютага ў СШ № 7 г.Слоніма адбылося ўрачыстае адкрыццё дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва. Для вучняў пачатковай школы прадстаўлена стэндавае афішаванне плана мерапрыемстваў. Праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Бібліятэкар школы падрыхтавала цудоўную выставу для дзяцей “Пісьменнікі-юбіляры 2019”. У выкананні вучняў гучалі ўрыўкі з твораў піьменнікаў-юбіляраў. Для вучняў 5-10 класаў удзельнікамі танцавальнага калектыву “Бліскавічка” быў падрыхтаваны танец “Ручнікі”. Вучні 6-ых класаў прадэманстравалі ўзорнае чытанне вершаў на беларускай мове. Прагучала песня “Чаму ж мне не пець” у выкананні вучаніц 7 класа.

План дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва

ФОТООТЧЕТ

Адкрыццё дэкады (урачыстая лінейка)

Інтэрактыўны хол “Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў…”

   

 Беларускі куточак “З цікавасцю да беларускай песні…”

   

В начальной школе также проходит неделя белорусского языка и литературы. Ребята активно участвуют в конкурсах, отгадывают загадки на белорусском языке, составляют пословицы и поговорки, переводят с русского языка на белорусский. Кроме этого, открылась выставка "У краiне майстроў"

       

Дети играют на инструментах и поют белорусские песни

   

 

 

 Министерство образования Республики Беларусь                            Профилактика наркомании